1 кастрычніка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Віталя Сцяпанавіча Ракуця (1928–2012), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, хірурга, прафесара
Віталь Сцяпанавіч Ракуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1928 г. у в. Падлессе Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька Сцяпан Антонавіч і маці Алена былі простымі сялянамі, мелі траіх дзяцей, жылі на хутары каля в. Рамашкі. Жылі вельмі бедна, браты хадзілі на працу ў калгас, пілілі алешнік, каб разлічыцца з даўгамі.
1 кастрычніка 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Ракуця Віталя Сцяпанавіча (1928–2012), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, хірурга, прафесара, педагога
Віталь Сцяпанавіч Ракуць нарадзіўся 1 кастрычніка 1928 г. у вёсцы Падлессе Ляхавіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння ў 1953 г. Мінскага медыцынскага інстытута працягваў вучобу ў клінічнай ардынатуры на кафедры акушэрства і гінекалогіі. У 1960 г. В. С. Ракуць паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Восстановление жизненных функций организма при асфиксии внутриартериальным введением комплекса лекарственных веществ».